Стужка навiн
19
.04.24
09:03
Грамадства
Моцныя дажджы са снегам і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі
Сёння ўмовы надвор'я будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца ўздоўж
усходніх граніц Беларусі на Цвярскую вобласць Расіі. Чакаецца воблачна з
праясненнямі.
09:01
Грамадства
Кубракоў: органы ўнутраных спраў прымаюць вычарпальныя меры для забеспячэння бяспекі
"Мы дасканала прааналізавалі трагедыю ў Падмаскоўі, улічылі магчымыя
нюансы і выпрацавалі дадатковыя меры бяспекі ў месцах масавага
знаходжання грамадзян", -
падкрэсліў міністр.
18
.04.24
19:57
Грамадства
Гігін пра УНС: беларускі вопыт народаўладдзя выклікае вялікую цікавасць
Сёння ў атрыуме ГЦ "Сталіца" прайшоў інфармацыйна-асветны праект
"Адкрытыя веды". Тэма сустрэчы: "Усебеларускі народны сход - вышэйшы
прадстаўнічы орган народаўладдзя". Навучэнская і студэнцкая моладзь, а
таксама жыхары Мінска змаглі паразмаўляць з экспертамі і задаць любое
пытанне.
19:24
Прэзідэнт
У групы "А" КДБ з'явіцца свой сцяг
Указ прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый органаў
дзяржаўнай бяспекі, павышэння адказнасці іх асабовага складу за
выкананне службовага абавязку.
18:51
Грамадства
БСЖ сабраў дабрачынны груз пацярпелым ад паводкі жыхарам Арэнбургскай вобласці
Дабрачынны груз будзе перададзены ў цэнтры, дзе сёння размяшчаюцца
жыхары падтопленых раёнаў. "Гэта 10 т грузу на суму амаль Br45 тыс., -
удакладніла Таццяна Лугіна. - Мы кінулі кліч па нашых ячэйках. Усе
адгукнуліся хутка, ніхто не застаўся ўбаку".
18:13
У свеце
Аэрапорт Дубая вернецца да паўнацэннай работы на працягу 24 гадзін 18/4 РКО-А/ 153
Маджэд аль-Джокер адзначыў, што пасля аднаўлення работы тэрміналаў 1 і 3
рух у аэрапорце "стаў больш упарадкаваным". Паводле яго слоў, дзякуючы
гэтаму большасць авіякампаній перасталі адмяняць рэйсы і змаглі часткова
вярнуцца да штатнага раскладу палётаў.
17:59
Культура
"Аднагодкам уваход свабодным". Даведаліся, хто можа бясплатна наведаць музей Якуба Коласа
"У бягучым годзе наш музей святкуе сваё 65-годдзе. Да гэтай даты
прымеркавана акцыя "65.0". Для тых, каму ў бягучым годзе таксама
спаўняецца 65, уваход у музей бясплатны", - расказала Вольга Наважылава.
А таксама дадала, што для таго, каб скарыстацца акцыяй, неабходна
прад'явіць пашпарт.
17:58
Культура
Гісторыя пра дзяўчынку з Беларусі ўвайшла ў топ дзіцячых кніг у Бразіліі
"Вельмі прыемна, што гісторыя прывяла герояў у Беларусь, а чытачы сталі
на адзін крок бліжэй да нашай краіны і беларускай мовы. У няпросты час
палітычных супрацьстаянняў, дзіцячая літаратура застаецца светам без
межаў, дзе героі спакойна могуць апынуцца ў любым пункце зямнога шара",
- адзначылі ў міністэрстве.
17:57
Прэзідэнт
Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў структуры Следчага камітэта
Генерал-маёр юстыцыі Сяргей Удовікаў назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.
17:51
Прэзідэнт
Алешчанка назначаны намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 160 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".
17:32
Палітыка
Алейнік абмеркаваў з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі перспектывы ўзаемадзеяння з арганізацыяй
Субяседнікі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння
Беларусі і ААН. У якасці прыярытэтных напрамкаў па лініі ААН вызначаны
пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і дасягнення Мэт
устойлівага развіцця ў рамках Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця
на перыяд да 2030 года.
17:10
Грамадства
"Халаднаватае надвор'е будзе ўтрымлівацца". Сіноптыкі далі прагноз на 19-24 красавіка
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, рабочы тыдзень таксама пачнецца з сырога і
ветранага надвор'я. Адказнымі за надвор'е ў Беларусі будуць франтальныя
раздзелы і больш свежыя паветраныя масы, якія не толькі прадоўжаць
рабіць надвор'е воблачным, але і прынясуць у рэспубліку новыя порцыі
ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу.
16:58
Спорт
"І сталі мы мацней за сталь". "Металург" прывёз Кубак Прэзідэнта на БМЗ
Каманда прывезла галоўны прыз чэмпіянату - Кубак Прэзідэнта - на БМЗ, у
цэхі завода. Калектыў прадпрыемства, жыхары райцэнтра сустракалі каля
заводаўпраўлення пераможцаў плакатамі са словамі "І сталі мы масцей за
сталь", гучнымі крыкамі "Брава! З перамогай!" з крычалкай-пытаннем "Хто
чэмпіёны?", у адказ на якую тут жа гучаў адказ "Мы чэмпіёны!".
16:22
У свеце
Іран прыгразіў Ізраілю імгненным ударам у выпадку атак на ядзерныя аб'екты
Раней намеснік кіраўніка МЗС Ірана Алі Багеры Кані заяўляў, што
рэспубліка адкажа ў выпадку атакі Ізраіля на працягу некалькіх секунд.
Яго словы перадавала іранскае агенцтва IRNA.