Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 09:01

Кубракоў: органы ўнутраных спраў прымаюць вычарпальныя меры для забеспячэння бяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы ўнутраных спраў робяць усё неабходнае для забеспячэння бяспекі. Акцэнт на гэтым зрабіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, падводзячы вынікі контртэрарыстычных вучэнняў, якія адбыліся ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

"Мы дасканала прааналізавалі трагедыю ў Падмаскоўі, улічылі магчымыя нюансы і выпрацавалі дадатковыя меры бяспекі ў месцах масавага знаходжання грамадзян, у тым ліку ў гандлёвых цэнтрах. Пастараліся зрабіць так, каб не ствараць нязручнасцей для людзей, не абмяжоўваць іх перамяшчэнне, але пры гэтым поўнасцю кантраляваць сітуацыю", - падкрэсліў міністр.

Ён запэўніў, што ў МУС вынікі заняткаў абавязкова разбяруць, спыняцца на праблемных аспектах.

"У маі плануем правесці маштабныя вучэнні з прыцягненнем усіх тэрытарыяльных органаў унутраных спраў рэспублікі і паказаць, як дзейнічаць у тых ці іншых сітуацыях", - падзяліўся планамі Іван Кубракоў.

"Жыхарам і гасцям рэспублікі хачу сказаць, каб не перажывалі. Органы ўнутраных спраў робяць усё неабходнае, прымаюць вычарпальныя меры для забеспячэння бяспекі", - дадаў ён.

Як звярнуў увагу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, падзеі, якія адбываюцца ў свеце, паказваюць, што трэба быць у пастаяннай гатоўнасці. На яго думку, праведзеныя вучэнні выявілі моцныя і слабыя бакі. "Важна прааналізаваць усё і ў кароткія тэрміны ўстараніць недахопы", - рэзюмаваў старшыня Мінгарвыканкама.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі