Стужка навiн
22
.04.24
16:25
Грамадства
У Мінпрацы расказалі, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у маі
На май выпадае тры святочныя дні: Свята працы (1 мая), Дзень Перамогі (9
мая) і Радаўніца (14 мая). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаны
афіцыйнымі выхаднымі.
16:09
Палітыка
Беларусь і Індыя рыхтуюць дарожную карту па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва
Размова ішла аб развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай,
гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах, узаемадзеяння ў міжнародных
арганізацыях.
16:07
Культура
Сенсацыйны надпіс знайшлі ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку
Спаса-Праабражэнская царква Полацка адкрывае новыя старонкі старажытнай
гісторыі Беларусі. Храм з'яўляецца не толькі ўнікальным помнікам
старажытнага дойлідства, але і сапраўднай "бібліятэкай" старажытных
надпісаў-графіці.
16:05
Эканоміка
Як Беларусь супрацоўнічае з суседнімі краінамі ў сферы ядзернай бяспекі, расказалі ў Дзяржатамнаглядзе
Першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль на
прэс-канферэнцыі расказаў, як Беларусь супрацоўнічае з суседнімі
краінамі ў сферы ядзернай бяспекі.
15:48
Эканоміка
Пшонны: Беларусь і Архангельская вобласць у 2024 годзе можа дасягнуць узаемнага тавараабароту каля $100 млн
"Нашы ўзаемныя візіты ўжо сталі традыцыйнымі. Сённяшняе мерапрыемства
закладзе аснову для далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і
Архангельскай вобласцю на дзяржаўным, муніцыпальным узроўнях, у сферы
культуры, навукі, адукацыі, а таксама на ўзроўні галіновых вытворцаў", -
паведаміў Аляксандр Пшонны.
15:41
Грамадства
Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 красавіка
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах
пройдуць ападкі (дождж, па поўначы з мокрым снегам), а днём месцамі па
паўднёвым усходзе - невялікія кароткачасовыя дажджы.
15:05
Эканоміка
Беларусь прадставіла прамысловыя распрацоўкі на выстаўцы "ІНАПРАМ. Цэнтральная Азія"
Беларускі бок прадстаўляюць першы намеснік міністра прамысловасці
Аляксандр Агароднікаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва
Узбекістане Леанід Марыніч, удзельнікі дзелавых колаў Беларусі.
15:04
Эканоміка
ЕЭК правядзе апытанне бізнесу і дзяржорганаў краін ЕАЭС аб механізме адзінага акна
Да ўдзелу ў апытанні запрошаны дзяржаўныя органы, якія рэгулююць знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама прадстаўнікі бізнесу.
14:33
Грамадства
Павышэнне якасці і аператыўнасці падрыхтоўкі дакументаў. Міністр юстыцыі абазначыў галоўныя задачы
Адказваючы на пытанне журналістаў аб эмоцыях у сувязі з назначэннем на
высокую пасаду, Яўген Каваленка адзначыў: "У першую чаргу адчуванне
вялікай адказнасці, вялікага гонару і шырокага кола задач".
14:26
Прэзідэнт
"Капаць і шукаць". Лукашэнка паставіў задачу перад новым кіраўніком Мінпрыроды
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі больш-менш разведалі радовішчы мінеральных угнаенняў. "Але я не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
14:23
Прэзідэнт
Лукашэнка: стандартызацыя ў тым ліку звязана з абаронай беларускага рынку
"Стандартызацыя для нас пытанне сур'ёзнае. У тым ліку гэта звязана і з
абаронай нашага рынку. Некаторыя краіны проста па-варварску карыстаюцца
гэтымі метадамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
14:22
Прэзідэнт
Лукашэнка - новаму міністру юстыцыі: вельмі хачу, каб работа атрымалася
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Яўгена Каваленкі
новым міністрам юстыцыі выказаў пажаданні па яго будучай рабоце на новай
пасадзе. Ведамства ў пэўнай ступені няпростае, але кіраўнік дзяржавы
разлічвае на паспяховую работу.
14:14
Грамадства
Сергяенка: УНС адкрые новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі
УНС адкрые новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, заявіў
старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час пасяджэння Савета
Палаты прадстаўнікоў.
14:08
Прэзідэнт
Лукашэнка паставіў задачу высаджваць у Беларусі больш дрэў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачы ў сферы прыродаахоўнай дзейнасці. Адпаведныя заявы ён зрабіў пры назначэнні Сяргея Масляка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
13:56
Прэзідэнт
Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Міністэрства аховы здароўя
Намеснік міністра Юрый Горбіч пайшоў на павышэнне і быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на пасаду першага намесніка. Яго месца зойме начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.