22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, па поўначы з мокрым снегам), а днём месцамі па паўднёвым усходзе - невялікія кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, ноччу па поўначы парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў, месцамі, а па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах тэмпература паветра дасягне 1-5 градусаў цяпла. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 3 градусаў па паўночным захадзе да плюс 13 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-