Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2024, 14:14

Сергяенка: УНС адкрые новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УНС адкрые новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі знаходзімся напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі. Літаральна праз дзень пачне работу Усебеларускі народны сход - 24 красавіка. Яго стварэнне і правядзенне адкрые новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, новы этап, - сказаў Ігар Сергяенка. - Абноўленым Асноўным законам краіны Усебеларускаму народнаму сходу нададзены канстытуцыйны статус вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, УНС - гэта своеасаблівая апора і для народа, і для ўлады, якая дазваляе сумесна, талакой вырашаць прынцыповыя важныя пытанні для развіцця нашага грамадства. У першую чаргу, вядома ж, стратэгічныя пытанні развіцця нашай краіны. У аснову пакладзены традыцыйныя для беларусаў прынцыпы справядлівасці, калектыўнага прыняцця рашэнняў і адказнасці".

Паводле яго слоў, усе падрыхтоўчыя мерапрыемствы набліжаюцца да завяршэння. "Выбраны дэлегаты ад усіх рэгіёнаў краіны, і па пасадзе, і ад грамадзянскай супольнасці, і ад мясцовых Саветаў рознага ўзроўню, - адзначыў спікер. - Для забеспячэння дзейнасці Усебеларускага народнага сходу на першым пасяджэнні плануецца выбраць кіруючыя органы: старшыню, намесніка, а таксама членаў Прэзідыума. Па абноўленай Канстытуцыі ў склад Прэзідыума можа быць выбрана да 15 членаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі