Яўген Каваленка
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры назначэнні Яўгена Каваленкі новым міністрам юстыцыі выказаў пажаданні па яго будучай рабоце на новай пасадзе. Ведамства ў пэўнай ступені няпростае, але кіраўнік дзяржавы разлічвае на паспяховую работу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца Міністэрства юстыцыі, заўсёды вельмі сур'ёзнае было міністэрства. Ты ўвесь час працаваў на адпаведных пасадах, асабліва апошнім часам у Адміністрацыі Прэзідэнта (Яўген Каваленка да гэтага часу кіраваў галоўным дзяржаўна-прававым упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА). Даводзілася не проста сутыкацца, а часткова кіраваць некаторымі працэсамі ў гэтым міністэрстве і сумесна па многіх напрамках працаваць. Вельмі хачу, каб работа атрымалася", - даў наказ беларускі лідар.

У сваю чаргу першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў адрэкамендаваў Яўгена Каваленку як надзейнага чалавека, які добра праявіў сябе пры падрыхтоўцы важных нарматыўных прававых актаў.-0-