Стужка навiн
17
.02.26
12:41
Грамадства
Пасажыраабарот у Беларусі за студзень вырас на 12,4 працэнта
Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталіся 137,3 млн чалавек, або 100,7 працэнта да студзеня 2025 года.
12:30
Прэзідэнт
Лукашэнка зноў заявіў пра неабходнасць навуковага рыўка для развіцця рэальнага сектара эканомікі
Прэзідэнт пацікавіўся, што канкрэтна з прапаноў савета ўключана ў
Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на пяцігодку, і канстатаваў,
што пакуль назіраецца "толькі працэс, зведзены да пасяджэнняў і
справаздач самім сабе".
12:22
Спорт
"Ювентус" і "Галатасарай" адкрыюць праграму плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Праграма стыкавых матчаў за выхад у 1/8 фіналу адкрыецца ў Стамбуле
сустрэчай футбалістаў мясцовага "Галатасарая" і турынскага "Ювентуса"
(пачатак у 20.45; прамая трансляцыя на тэлеканале "Спорт ТБ").
12:18
Прэзідэнт
Лукашэнка падтрымаў ідэю аб аб'яднанні краін свету, якія знаходзяцца пад санкцыямі
"Аб'ядналіся і паказалі сваю сілу і моц. Калі мы аб'яднаемся і дамовімся, спалохаюцца тыя, хто ўвялі супраць нас санкцыі", - упэўнены беларускі лідар.
12:09
Грамадства
Якія прапановы развіцця прыгранічнай інфраструктуры паступілі ад удзельнікаў анкетавання, расказалі ў ДМК
Як расказалі ў ведамстве, усяго да даследавання далучыліся 1688 чалавек:
"Амаль 78 працэнтаў з іх адзначылі работу мытных органаў станоўча, яшчэ
больш як 22 працэнты - стабільна, астатнія менш як 1 працэнт -
нездавальняюча".
12:08
Прэзідэнт
Дзе агрэсіўныя механізмы абароны, рэклама? Лукашэнка патрабуе больш актыўна працаваць на ўнутраным рынку
Кіраўнік дзяржавы крытычна заўважыў, што ўнутраны попыт на шэраг таварных пазіцый пакуль не задавальняецца, не прыняты дастатковыя меры па яго насычэнні.
12:05
Прэзідэнт
"Так павінна быць!" Лукашэнка пахваліў аператыўнасць дзеянняў праваахоўнікаў у Смалявіцкім раёне
"Паглядзеў на Кубракова (міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. -
Заўвага БЕЛТА). Малайчына! Тое, што адбылося, тое адбылося. Але праз
некалькі хвілін, раней за хуткую дапамогу (прыбылі праваахоўнікі. -
Заўвага БЕЛТА)", - заявіў Прэзідэнт.
11:53
Прэзідэнт
"Уся ваша абаротка ў валютнай выручцы!" Лукашэнка настройвае экспарцёраў на актыўную работу
"Гандаль таварамі на экспарт амаль увесь мінулы год горшы за папярэдні. З
адмоўных значэнняў выбраліся толькі ў лістападзе-снежні. І, здавалася
б, можна ганарыцца вынікам - выканалі экспартны план пяцігодкі. Вось
толькі заданні па экспарце канкрэтных тавараў, якія вы самі ж сабе
ўстанаўліваеце, у мінулым годзе не выкананы нават напалову", - сказаў
Прэзідэнт.
11:50
Прэзідэнт
Лукашэнка абазначыў праблемныя пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, нягледзячы на добры ўраджай
"На фоне добрага ўраджаю агульны вынік сельскай гаспадаркі не намнога лепшы, чым год таму. Пры гэтым сельгасарганізацыі спрацавалі з тэмпам 102,7 працэнта. Гэта значыць, наш курс на буйнатаварную гаспадарку ў цэлым правільны", - сказаў Прэзідэнт.
11:39
Грамадства
ДПК: усяго 35 працэнтаў велікагрузаў аформілі кантралюючыя службы Літвы і Польшчы за суткі
Паводле даных на 10.00 17 лютага ўезду ў Літву чакаюць 330 фур. Сумежны
бок у пункце пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") за суткі аформіў
толькі 16 працэнтаў велікагрузаў.
11:37
Прэзідэнт
Лукашэнка звярнуў увагу ўрада на спад у прамысловасці
"Увесь год у гэтай важнейшай сферы ішло ўстойлівае запаволенне тэмпаў, у другім паўгоддзі спрацавалі з адмоўнай дынамікай 98,2 працэнта. Студзень 2026 года - яшчэ мінус 3,4 працэнта. У складанай сітуацыі знаходзіцца палавіна апрацоўчай прамысловасці, калі не сказаць горш", - указаў Прэзідэнт.
11:26
Эканоміка
ВУП Беларусі ў студзені склаў 23,3 млрд бел. руб.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у супастаўных цэнах склаў 98,8 працэнта да ўзроўню студзеня 2025 года.
11:18
Прэзідэнт
Лукашэнка: час амаль ваенны, эканоміка стала рэальным полем бою
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год.
11:13
Спорт
Дуэт фігурыстаў прынёс Грузіі першы ў гісторыі медаль зімовых Алімпіяд
Сярэбранымі прызёрамі турніру ў парным катанні сталі фігурысты Настасся
Мяцёлкіна і Лука Берулава. Па суме кароткай і адвольнай праграм
спартсмены з Грузіі набралі 221,75 бала, уступіўшы толькі японцам Рыку
Міура і Руіці Кіхара (231,24).
