Сцяг Панядзелак, 20 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2026, 14:57

Беларускія канькабежцы заваявалі залатую і дзве сярэбраныя ўзнагароды на старце Кубка Садружнасці

 

Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі тры медалі ў першы дзень міжнароднага турніру па канькабежным спорце "Кубак Садружнасці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Міжнародныя спаборніцтвы праходзяць у Маскве. На старце турніру перамогу на дыстанцыі 5000 метраў у хлопцаў атрымаў наш Ягор Дамарацкі. На мужчынскай 500-метроўцы беларус Ігнат Галавацюк паказаў другі рэзультат сярод 20 удзельнікаў (35,37 сек.), вышэй аказаўся толькі Цімур Карамаў з Татарстана (34,92). У дзясятку мацнейшых таксама трапілі нашы Антон Бранкоўскі (5-ы), Арцём Чабан (8-ы) і Мікіта Марчанка (10-ы).

У гэтым жа відзе праграмы сярод жанчын серабро заваявала Ганна Дамарацкая. Беларуска пераадолела самую кароткую дыстанцыю за 38,50 сек., уступіўшы пераможцы Дар'і Качанавай з Ніжагародскай вобласці 0,63 сек. Яшчэ адна наша спартсменка Сафія Татурэвіч заняла сёмае месца. Кубак Садружнасці па канькабежным спорце ў сталіцы Расіі завершыцца 21 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі