Марыя Захарава. Фота ТАСС
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масква дасць вельмі жорсткі адказ на адабранне Захадам актываў РФ. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе ТАСС.
"Улічваючы, што наша краіна кваліфікавала гэта як крадзеж, стаўленне будзе як да злодзеяў. Не як да палітычных маніпулятараў, не як да тэхнолагаў, якія загуляліся, а як да злодзеяў", - адзначыла дыпламат.
Марыя Захарава ўказала на тое, што Захад хоча канфіскаваць расійскія актывы, каб кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне "крывавага ўкраінскага канфлікту і кіеўскага рэжыму".
Раней старшыня Банка Расіі Эльвіра Набіуліна заявіла, што канфіскацыя і замарожванне расійскіх актываў Захадам будуць "мець як прэцэдэнт негатыўныя наступствы ў цэлым для развіцця глабальнай фінансавай сістэмы". У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Масква будзе аспрэчваць такія крокі. Ён адзначыў, што гэта прывядзе да "вельмі сур'ёзных судовых і юрыдычных выдаткаў для тых, хто такія рашэнні прыме і хто такімі рашэннямі скарыстаецца".
12 лютага савет ЕС зацвердзіў рашэнне аб захаванні прыбытку ад замарожаных расійскіх актываў для іх далейшага выкарыстання ў інтарэсах Украіны.-0-