Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 мая 2017, 16:44

У Расіі 2018-2027 гады аб'яўлены Дзесяцігоддзем дзяцінства

29 мая, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб аб'яўленні 2018-2027 гадоў у РФ Дзесяцігоддзем дзяцінства. Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Адзначаецца, што рашэнне прынята "ў мэтах удасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы дзяцінства, улічваючы вынікі, дасягнутыя ў ходзе рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў у інтарэсах дзяцей на 2012-2017 гады".

Тым жа дакументам ураду Расіі даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў, праводзімых у час Дзесяцігоддзя дзяцінства і разлічаных да 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі