Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2016, 16:15

Саміт ЕС-Турцыя па міграцыі пройдзе 7 сакавіка

23 лютага, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Саміт ЕС - Турцыя па міграцыі пройдзе 7 сакавіка. Аб гэтым заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

"Еўракамісія імкнецца да рэалізацыі плана дзеянняў з Турцыяй, у прыватнасці, у святле саміту, які пройдзе, думаю, 7 сакавіка", - сказаў ён.

Сустрэча палітыкаў Еўрапейскага саюза з кіраўніцтвам Турцыі наконт пытання міграцыйнага крызісу павінна была адбыцца 18 лютага, але была адменена з-за апошняга тэракта ў Анкары.

Раней турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган прыгразіў еўрапейскім палітыкам выпусціць усіх мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі яго краіны, далей у Еўропу. Паводле слоў прэзідэнта Турцыі, ён стаміўся ад пастаяннага націску з боку ЕС і ААН па пытаннях міграцыйнага крызісу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі