Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 студзеня 2017, 17:51

Меркель падтрымала работу МУС па ўдасканаленні законаў у сферы ўнутранай бяспекі

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фэдэральны канцлер Германіі Ангела Меркель падтрымлівае работу кіраўніка МУС Томаса дэ Мезьера па ўдасканаленні законаў у галіне ўнутранай бяспекі. Як паведамляе ТАСС, з такой заявай выступіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Георг Штрайтэр на брыфінгу ў Берліне.

Георг Штрайтэр адзначыў, што цяпер час новых выпрабаванняў, пры гэтым галоўнае пытанне ў тым, як на іх адэкватна рэагаваць.

Раней міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мезьер апублікаваў у газеце Frankfurter Allgemeine Zeitung артыкул, у якім прапаноўваў прадаставіць больш паўнамоцтваў федэральнай паліцыі, а таксама арганізаваць працэс высылкі тых мігрантаў, чые заяўкі на атрыманне статусу бежанца былі адхілены.

Абмеркаванне ўдасканалення законаў у сферы ўнутранай бяспекі ў Германіі праходзіць у тым ліку ў сувязі тэрактам, які быў учынены ў Берліне ў снежні 2016 года і забраў жыцці 12 чалавек. Падазроны ва ўчыненні тэракта Аніс Амры прыехаў у ФРГ як бежанец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі