Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 лістапада 2015, 15:27

Бразілія афіцыйна адмяніла візы для іншаземцаў на час Алімпіяды-2016

25 лістапада, Рыа-дэ-Жанэйра /БЕЛТА - ТАСС/. Улады Бразіліі афіцыйна ўвялі бязвізавы рэжым для замежных грамадзян, якія захочуць наведаць паўднёваамерыканскую дзяржаву ў перыяд правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2016 года. Адпаведны загад за подпісам прэзідэнта краіны Дзілмы Русеф абнародаваны сёння ва ўрадавай газеце.

У канцы кастрычніка Федэральны сенат - верхняя палата бразільскага парламента - адобрыў законапраект, і цяпер свой подпіс паставіла Русеф.

Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Бразілію змогуць турысты, якія ўязджаюць у краіну з чэрвеня па верасень 2016 года тэрмінам да 90 дзён.

У 2014 годзе ў час ЧС па футболе такая ініцыятыва ўжо ўкаранялася, аднак тады яе дзеянне распаўсюджвалася толькі на тых турыстаў, у якіх быў пры сабе білет хаця б на адзін з матчаў. У выніку колькасць сродкаў, патрачаных у Бразіліі за гэты час, павялічылася больш як на 60 працэнтаў.

Летняя Алімпіяда адбудзецца з 5 па 21 жніўня 2016 года. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Паўднёвай Амерыцы. Паралімпіяда будзе праводзіцца 7-18 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі