Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2017, 09:00

Славацкая біятланістка Кузьміна перамагла ў спрынце на этапе КС у Францыі, беларуска Крыўко - 13-я

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славацкая біятланістка Настасся Кузьміна перамагла ў спрынтарскай гонцы ў першы дзень трэцяга этапу Кубка свету ў французскім Ансі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца пераадолела дыстанцыю 7,5 км за 20 мін 59,6 сек, не дапусціўшы промахаў на двух агнявых рубяжах. На папярэднім этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне Настасся Кузьміна заняла другое месца, уступіўшы ў спрынце толькі Дар'і Домрачавай, якая прапускае этап Кубка свету ў Францыі і праходзіць збор у італьянскім Антхольцы. Сярэбраным прызёрам гонкі ў Ансі стала немка Лаўра Дальмаер - +33,9 сек (0+0), трэцяе месца заняла Віта Семярэнка з Украіны - +41,4 сек (0+0).

У гонцы прынялі ўдзел тры беларускія біятланісткі. Лепшай з каманды стала Ірына Крыўко, якая размясцілася на 13-й пазіцыі падагульняючага пратакола - +1 мін 26,0 сек (0+0). Дзінара Алімбекава фінішавала 33-й і атрымала першыя ачкі ў сезоне ў залік Кубка свету - +2 мін 04,4 сек (0+0), Надзея Пісарава заняла 36-е месца - +2 мін 12,3 сек (0+1). Надзея Скардзіна, заяўленая на спрынтарскую гонку, на старт не выйшла.

Трэці этап Кубка свету па біятлоне прадоўжыцца 15 снежня мужчынскай спрынтарскай гонкай, пачатак у 16.15. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю гонкі.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі