Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2018, 19:59

Самы дарагі футбаліст свету Неймар выбыў з-за траўмы на працяглы тэрмін

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самы дарагі футбаліст свету Неймар выбыў з-за траўмы на працяглы тэрмін, паведамляюць сусветныя інфармагенцтвы.

Нападаючы французскага ПСЖ Неймар атрымаў траўму ў ходзе матчу чэмпіянату Францыі з "Марселем" (3:0), які прайшоў 25 лютага. Іграку будзе зроблена аперацыя на пятай плюснявой косці, якую правядуць у Бразіліі.

Тэрмін рэабілітацыі, паводле прагнозу ўрачоў, складзе ад двух з палавінай да трох месяцаў. Такім чынам, Неймар прапусціць сустрэчу ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з мадрыдскім "Рэалам", якая пройдзе 6 сакавіка, а таксама астатак сезона ў французскім клубе.

У жніўні 2017 года форвард перайшоў з "Барселоны" ў ПСЖ за рэкордныя 222 млн еўра, стаўшы самым дарагім іграком у сусветным футболе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі