Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 ліпеня 2017, 09:57

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе пацярпела другое паражэнне ў адборы да ЧС

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па валейболе пацярпела другое паражэнне ў адборы да чэмпіянату свету, уступіўшы 20 ліпеня Бельгіі 0:3 (18:25, 12:25, 17:25), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікі беларусаў з'яўляюцца фаварытамі кваліфікацыйнага турніру ў Кортрэйку, яны ўпэўнена правялі сустрэчу. Бельгійцы пастаянна ўдзельнічаюць у Сусветнай лізе, самым прэстыжным турніры для нацыянальных зборных. Беларусы не змаглі справіцца з падачай мяча сапернікаў і ўступілі ў атацы. Найбольш рэзультатыўным іграком у складзе беларусаў стаў цэнтральны блакіруючы Сяргей Бусел (8 ачкоў).

Турнірная табліца: 1. Бельгія - 2 перамогі (2 матчы). 2. Іспанія - 1 (1). 3. Эстонія - 1 (1). 4. Германія - 1 (2). 5. Беларусь - 0 (2). 6. Славакія - 0 (2).

У трэцім туры адборачнага турніру беларуская каманда 21 ліпеня згуляе са Славакіяй. Пераможца спаборніцтваў атрымае пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату свету, які пройдзе ў 2018 годзе ў Італіі і Балгарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі