Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2021, 09:30

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць у выязной серыі матчаў чэмпіянату КХЛ

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Услед за дамашнімі матчамі чэмпіянату КХЛ "зубры" адправіліся на выязную серыю паядынкаў супраць новасібірскай "Сібіры", хабараўскага "Амура" і "Адмірала" з Уладзівастока. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале мінскай дружыны, паведамляе БЕЛТА.

Трэнерскі штаб "зуброў" на чале з Крэйгам Вудкрафтам зрабіў стаўку на наступных ігракоў: Варатары: Патрык Рыбар, Сяргей Бальшакоў, Ян Шостак. Абаронцы: Сяргей Сапега, Лукас Бенгтсан, Дзмітрый Дзярабін, Павел Дзянісаў, Дзмітрый Корабаў, Уладзіслаў Яроменка, Антон Ліндхальм, Адам Альмквіст. Нападаючыя: Мальтэ Стрэмваль, Арцём Дзямкоў, Марыа Кемпэ, Кірыл Варонін, Аляксандр Сувораў, Павел Варфаламееў, Уладзімір Алістраў, Тайлер Граавац, Ілья Усаў, Тэйлар Бэк, Раман Гарбуноў, Віталь Пінчук, Дзяніс Масалёў, Маціяс Тэдэнбю.

Па медыцынскіх паказаннях у Мінску засталіся Ігар Мартынаў, Ілья Шынкевіч, Аляксей Коласаў, Дзмітрый Буйніцкі, Якуб Крэйчык, Аляксандр Когалеў.

Сяргей Кузняцоў, нядаўна выведзены са спіса траўміраваных, быў камандзіраваны ў "Дынама-Маладзечна".

Паядынак у Новасібірску намечаны на 22 кастрычніка і пачнецца ў 15.30 па мінскім часе. У Хабараўску з мясцовым "Амурам" мінчане пазмагаюцца 24 кастрычніка (пачатак матчу ў 10.00 па Мінску). Гульня ва Уладзівастоку стартуе 26 кастрычніка ў 12.30 па мінскім часе.

Пасля серыі дамашніх гульняў "зубры" займаюць другое месца ў Заходняй канферэнцыі з 28 ачкамі пасля 19 гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі