Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2017, 16:48

Дар'я Домрачава далучыцца да зборнай Беларусі на заключным этапе падрыхтоўкі ў Нарвегіі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава далучыцца да зборнай Беларусі па біятлоне на заключным этапе падрыхтоўкі да сезона ў нарвежскім Шушэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты момант трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 завяршае трэніроўкі ў Італіі. Жаночая каманда пад кіраўніцтвам Фёдара Свабоды паспрабавала свае сілы ў канцы кастрычніка на першым снезе ў фінскім Вуакаці, а апошнія дні правяла ў "Раўбічах", біятланісткі прыбудуць у Шушэн 4 лістапада.

Мужчынская каманда ўжо завяршыла трэніроўкі ў Ханты-Мансійску, дзе знаходзілася з 13 кастрычніка разам са старшым трэнерам Васілём Бальшаковым і старшым трэнерам па развіцці віду спорту Юрыем Альберсам, і пераедзе ў Нарвегію. Першыя старты сезона для беларускіх біятланістаў адбудуцца менавіта ў Шушэне, дзе 23 лістапада пройдзе першы этап Кубка IBU.

Кубак свету па біятлоне сезона 2017/2018 стартуе ў шведскім Эстэрсундзе 26 лістапада. Зімовыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года, прыме паўднёвакарэйскі Пхёнчхан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі