Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2016, 11:31

Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты пранеслі сцяг Расіі на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды, што адбылася на стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе БЕЛТА.

Карэспандэнт БЕЛТА атрымаў каментарый у старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі Алега Шэпеля. "Гэты жэст члены беларускай дэлегацыі зрабілі ў знак салідарнасці з расійскімі паралімпійцамі, якія былі адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах у Рыа без пацверджаных парушэнняў антыдопінгавых правіл і персанальнай дыскваліфікацыі", - паведаміў Алег Шэпель.

Лукашэнка абураны "дэмакратычнасцю" Міжнароднага паралімпійскага камітэтаЛукашэнка абураны "дэмакратычнасцю" Міжнароднага паралімпійскага камітэта
Паводле слоў Наталлі Эйсмант, афіцыйная пазіцыя Прэзідэнта Беларусі адназначная - гэта падтрымка і салідарнасць з расійскімі паралімпійцамі.

МЗС: беларускі спартсмен, які вынес сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпіяды, зрабіў па-мужчынску
"Не гатовы каменціраваць гэта з пункту гледжання правіл міжнароднага паралімпійскага руху. Але гэта ўчынак. Наш спартсмен зрабіў сур'ёзна, па-таварыску і па-мужчынску. Калі за такія ўчынкі трэба адказваць, будзем адказваць", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Мінспорт: пранесці расійскі сцяг на Паралімпіядзе было рашэннем усёй каманды
Сцяг пранёс супрацоўнік упраўлення нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін.

Андрэй Фомачкін пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпійскіх гульнях-2016
"Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі члена беларускай дэлегацыі, які прайшоў у ходзе цырымоніі адкрыцця Гульняў з расійскім сцягам, а таксама яшчэ аднаго з кіраўнікоў нашай каманды. Правядзенне палітычнай акцыі ў ходзе Паралімпіяды недапушчальна", - гаворыцца ў паведамленні.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі