Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2015, 14:05

У Мінску маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску маюць намер ліквідаваць незаконную рэкламу на асфальце. Аб гэтым сёння ішла размова на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама Ніна Емяльянава, апошнім часам усё большае распаўсюджванне ў Мінску атрымліваюць наземныя рэкламныя пано: на тратуарах і пляцоўках перад сацыяльна-культурнымі і гандлёвымі аб'ектамі з'яўляюцца рэкламныя аб'явы, нанесеныя фарбай па трафарэце. Гэта наносіць шкоду эстэтычнаму выгляду сталічных вуліц, з'яўляецца парушэннем заканадаўства.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац лічыць, што такія няўзгодненыя рэкламныя аб'явы павінны быць ліквідаваны, а тыя, хто іх наносіць, - прыцягнуты да адказнасці. Гэта работа будзе ў сталіцы актывізавана.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, прадоўжыцца работа па выяўленні ў сетцы інтэрнэт рэкламных аб'яў аб гандлі алкагольнымі напіткамі, рэалізацыі тавараў і паслуг у замежнай валюце, продажы біялагічна актыўных дабавак, лякарстваў і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі