Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 снежня 2017, 15:59

У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі расце колькасць другіх і трэціх родаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць другіх і трэціх родаў павялічылася да 60 працэнтаў ад агульнай колькасці. Разам з тым каэфіцыент нараджальнасці складае толькі 1,7. Для таго каб колькасць насельніцтва павялічылася, патрэбны як мінімум каэфіцыент 2,15. Хацелася б, каб у сем'ях былі хаця б два-тры дзіцяці. Добры вынік дало перадабортнае кансультаванне, колькасць абортаў зменшылася", - адзначыў Васіль Жарко.

Яшчэ адным рэзервам для павелічэння колькасці насельніцтва віцэ-прэм'ер назваў зніжэнне смяротнасці людзей у працаздольным узросце і агульнай смяротнасці ад знешніх прычын.

Васіль Жарко сёння ўручыў падарункі пацыентам РНПЦ "Маці і дзіця" ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі з 11 снежня па 10 студзеня. У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, дапамагаюць ім у вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі