Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2024, 09:04

 Турнір па фізіцы для старшакласнікаў пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турнір па фізіцы для навучэнцаў 10-11-х класаў школ, гімназій і ліцэяў з усіх рэгіёнаў краіны "Фізалімп-2024" пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ВНУ.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце БДУ. Інтэлектуальнае спаборніцтва арганізуюць афлайн у два этапы. Першы тур адбудзецца 27 красавіка на фізічным факультэце. Пачатак у 11.00. Удзельнікам трэба будзе выканаць пісьмовае тэставае заданне, якое ўключае 30 задач. На выкананне даецца 3,5 гадзіны.

Другі этап пройдзе 18 мая. Навучэнцам прапануюць пяць фізічных задач, на рашэнне якіх адводзіцца 4 гадзіны. Пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі прызамі, дыпломамі і сувенірамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі