Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2024, 14:33

Тэртэль: перакрыта больш за 40 каналаў перакідкі зброі і ўзрыўчаткі з Украіны ў Беларусь

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі за мінулы год і мінулы перыяд гэтага года перакрыта больш за 40 каналаў перакідкі зброі і ўзрыўчаткі з Украіны ў Беларусь. Аб гэтым на VII Усебеларускім народным сходзе заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Камітэт дзяржаўнай бяспекі ва ўзаемадзеянні з калегамі з іншых сілавых структур апошнім часам правёў шэраг вострых чэкісцкіх мерапрыемстваў, якія далі магчымасць прадухіліць нанясенне ўдараў баявымі дронамі з тэрыторыі Літвы па аб'ектах у Мінску і яго прыгарадах. Работу па гэтым напрамку прадаўжаем, дэталёвую інфармацыю агучыць грамадскасці пакуль не ўяўляецца магчымым", - сказаў Іван Тэртэль.

Гаворачы аб сітуацыі, якая складваецца на граніцы з Украінай, кіраўнік КДБ назваў яе гарачай кропкай. "Процідзеянне пастаянным спробам перакідкі на тэрыторыю Беларусі сродкаў для ўчынення тэрору і дыверсій, закідванню дыверсійных груп, агентуры ўкраінскіх спецслужбаў з мэтай учынення тэрактаў у Беларусі і Расіі стала штодзённасцю для супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы, унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі. Толькі ў 2023-м і мінулым перыядзе бягучага года перакрыта больш за 40 каналаў перакідкі зброі, узрыўчаткі і іншых сродкаў паражэння ў Беларусь", - падкрэсліў Іван Тэртэль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі