Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2017, 15:16

Службы занятасці праводзяць актыўную работу па садзейнічанні ў працаўладкаванні - Касцевіч

30 сакавіка, Пінск /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Службы занятасці праводзяць актыўную работу па садзейнічанні ў працаўладкаванні. Аб гэтым сёння заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках прыёму грамадзян у Пінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акцэнт сённяшняга прыёму - на працаўладкаванні. Я хачу адзначыць, што службы занятасці даволі актыўна праводзяць гэту работу: заўсёды дзверы адкрыты, спецыялісты гатовы пракансультаваць, прадаставіць адпаведныя кваліфікацыі работніка вакансіі. Укараняецца шмат новых механізмаў. Праводзяцца кірмашы вакансій, прамыя тэлефонныя лініі, арганізуюцца кансультацыйныя пункты. Гэтыя інструменты накіраваны на інфармаванне грамадзян, якія хочуць і могуць працаваць. Сёння такая работа праводзіцца па ўсёй краіне", - падкрэсліла Ірына Касцевіч.

У цэлым у Брэсцкай вобласці ў якасці беспрацоўных афіцыйна зарэгістравана каля 7,3 тыс. чалавек, налічваецца прыкладна 4,8 тыс. вакансій. "На гэты момант у вобласці арганізавана ўдакладненне спісаў па маючых патрэбу ў працаўладкаванні. Я думаю, што да канца тыдня гэты працэс будзе завершаны, і мы ўжо будзем бачыць ясную карціну па тых людзях, якіх павінны ўладкаваць на работу да 1 мая", - адзначыў старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Скробат.

Службы занятасці рэгіёна прапануюць беспрацоўным прайсці перанавучанне, прыняць удзел у аплатных грамадскіх работах у сельскай гаспадарцы або сферы ЖКГ. Таксама жадаючыя арганізаваць уласную справу могуць разлічваць на субсідыі на яе адкрыццё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі