Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2015, 17:38

Скідкі да 90 працэнтаў прапануюць магазіны Мінска 29 лістапада

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень скідак пройдзе ў магазінах Мінска 29 лістапада, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

У гэты дзень скідкі пакупнікам на ўсе нехарчовыя тавары будуць прадастаўлены ва ўнівермагах ААТ "ЦУМ Мінск" - 17 працэнтаў, ТАА "ГД "На Нямізе" - 20 працэнтаў, ГКУП "Універмаг Беларусь" - 20 працэнтаў, УП "Кірмаш" - 15 працэнтаў, ГКУП "Бліскавіца" - 15 працэнтаў. ААТ "ГУМ", ЗАТ "Інтэрпартнёр" і многія іншыя прадастаўляюць скідкі да 20 працэнтаў на тавары асобных вытворцаў.

Далучыцца да акцыі і гандлёвы цэнтр "Сталіца". Магазіны ў гандлёвым цэнтры прапануюць скідкі ад 15 працэнтаў да 90 працэнтаў на золата, серабро, гадзіннікі, біжутэрыю, мужчынскае і жаночае адзенне, абутак, цацкі для дзяцей і іншыя тавары, а шэраг магазінаў - 20 працэнтаў на ўсе тавары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі