Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2018, 16:00

Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі ў бліжэйшы час не плануецца - Карпенка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі ў бліжэйшы час не плануецца. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Міністэрства адукацыі працуе над упарадкаваннем адукацыйнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі. Размова ідзе аб скарачэнні колькасці спецыяльнасцей, напрамкаў спецыяльнасцей, якія не адпавядаюць асноўнаму напрамку дзейнасці канкрэтнай ВНУ, выключэнні дубліравання падрыхтоўкі па адных і тых жа спецыяльнасцях у розных ВНУ, аптымізацыі філіялаў ВНУ і скарачэнні падрыхтоўкі ў завочнай форме атрымання адукацыі. У той жа час змяншаць колькасць ВНУ ў бліжэйшы час не плануецца", - адзначыў Ігар Карпенка.

Паводле слоў міністра, сістэма прагназавання кадравых патрэбнасцей эканомікі пастаянна ўдасканальваецца. У адпаведнасці з пастановай урада "Аб некаторых пытаннях прагназавання патрэбнасці эканомікі ў кадрах" Міністэрства эканомікі будзе штогод распрацоўваць дэмаграфічны прагноз на пяцігадовы перыяд па рэспубліцы, абласцях і горадзе Мінску, а Мінпрацы і сацабароны - прагноз балансу працоўных рэсурсаў. На аснове гэтых даных Мінпрацы і сацабароны сфарміруе патрэбнасць эканомікі ў кадрах на пяць гадоў. Установы адукацыі ўсіх узроўняў - вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай - будуць выкарыстоўваць гэту інфармацыю пры фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі