Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2024, 12:41

Хрэнін: Беларусь і краіны ШАС стануць апорай у стварэнні новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і краіны ШАС стануць апорай у справе стварэння новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін на нарадзе міністраў абароны дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Віктар Хрэнін выказаў упэўненасць, што Беларусь і краіны ШАС стануць апорай у справе стварэння новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце. Паводле яго слоў, ва ўмовах глабальных геапалітычных трансфармацый прывычная архітэктура міжнароднай бяспекі фактычна перастала існаваць. "Адным з вынікаў сітуацыі, якая склалася, сталі дэградацыя і злом сістэмы кантролю над узбраеннямі і развязванне чарговага вітка гонкі ўзбраенняў", - сказаў ён.

Паводле слоў міністра абароны, Беларусь зацікаўлена ў аднаўленні ўплыву міжнародных арганізацый па бяспецы і супрацоўніцтве, іх эфектыўнай дзейнасці ў сферы прадухілення і вырашэння ваенных канфліктаў.

"Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і дзяржавы, якія ў яе ўваходзяць, могуць стаць апорай у справе стварэння новых сістэм бяспекі ў Еўразіі і свеце. Мы выступаем за мірнае вырашэнне любых спрэчак і канфліктаў. Беларусь прыняла рашэнне аб уступленні ў ШАС і на гэты момант выканала ўсе неабходныя працэдуры для далучэння да арганізацыі. Беларусь і ШАС змогуць забяспечыць будаўніцтва справядлівага і збалансаванага светаўладкавання, заснаванага на роўнай, сумеснай, непадзельнай, комплекснай і ўстойлівай сістэме бяспекі, забеспячэнні інтарэсаў кожнай дзяржавы ў адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права", - рэзюмаваў Віктар Хрэнін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі