Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лістапада 2016, 11:37

Сіноптыкі на выхадныя прагназуюць моцны вецер і да 9 градусаў цяпла

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 19 лістапада будзе воблачна, у многіх раёнах выпадуць невялікія ападкі - мокры снег, дождж. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У некаторых раёнах прагназуецца туман, па ўсходзе - слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём 2-7 са знакам плюс, па паўднёвым захадзе чакаецца да 9 градусаў цяпла.

На 20 лістапада па рэспубліцы аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі: ноччу і раніцай у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі