Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2017, 11:38

Рух транспарту будзе абмежаваны па пр.Машэрава ў Мінску ў дзённы час з 27 чэрвеня па 2 ліпеня

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем рэпетыцый маладзёжнага шэсця ў рамках параду войскаў Мінскага гарнізона, прысвечанага Дню Незалежнасці, рух транспарту будзе абмежаваны па праспекце Машэрава ў Мінску ў дзённы час з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь", паведамляе БЕЛТА.

Часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў па праспекце Машэрава ад вул. Даўмана да прасп. Пераможцаў будзе дзейнічаць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня ў перыяд з 13.30 да 17.00.

У гэты час рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 29, 44, 136, 1051-ТК, 1112-ТК будзе арганізаваны па праспекце Машэрава, вул. М.Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку для маршрутаў нумароў 29, 44, 136 прыпыначных пунктаў "ст.м. Няміга", "Палац спорту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі