Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2017, 16:36

Пытанне аб увядзенні ў Беларусі абавязковага бацькаўскага водпуску вынесуць на грамадскае абмеркаванне

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.

"Прапрацоўка пытання аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады. Пытанне будзе вывучана ў бягучым годзе рабочай групай, у якую ўвойдуць спецыялісты розных ведамстваў. І, думаю, адпаведныя прапановы будуць прадстаўлены на дадатковае грамадскае абмеркаванне", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, у Беларусі даволі актыўна падключыліся да абмеркавання гэтай тэмы. "Для нас гэта вельмі важны сігнал. Ён сведчыць аб тым, што грамадства зацікаўлена ў павышэнні ролі бацькі ў сям'і, адказным бацькоўстве. Так, пакуль у Беларусі мужчыны вельмі рэдка карыстаюцца магчымасцю водпуску па доглядзе дзіцяці. Відавочна, што і самі яны недаацэньваюць мужчынскі ўдзел у выхаванні дзяцей. Аднак рэалізацыя ініцыятывы па ўвядзенні абавязковага дэкрэтнага водпуску для бацькаў, на думку спецыялістаў, здольна змяніць сітуацыю", - адзначыў Васіль Жарко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі