Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2016, 18:20

Пытанне аб павелічэнні пенсій будзе разгледжана да канца года - Качанава

29 верасня, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Пытанне аб павелічэнні пенсій будзе разгледжана да канца года. Аб гэтым сёння ў час сустрэчы з калектывам Гродзенскай пальчаткавай фірмы "Акцэнт" паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы з калектывам Наталля Качанава адзначыла, што ўрад імкнецца вытрымаць паказчык суадносін памеру сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы на ўзроўні не ніжэйшым за 40 працэнтаў.

"Мы мяркуем, што да канца года памер пенсій будзе перагледжаны ў бок павелічэння", - адзначыла Наталля Качанава. Яна падкрэсліла, што і ў далейшым памер пенсій будзе пераглядацца не радзей як адзін раз у год.

"Таксама прапрацоўваем пытанне па павелічэнні заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы. Разумеем, што не заўсёды маладыя спецыялісты маюць высокую зарплату", - адзначыла Наталля Качанава.

У час сустрэчы віцэ-прэм'ер адказала на пытанні супрацоўнікаў Гродзенскай пальчаткавай фірмы "Акцэнт", большасць з якіх жанчыны. Іх хвалявала падтрымка шматдзетных сем'яў, медыцынскае абслугоўванне, школьнае выхаванне, жыллёвыя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі