Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2017, 13:36

Партнёрскія роды ўмацоўваюць сям'ю - Малашка

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партнёрскія роды ўмацоўваюць сям'ю і павышаюць узровень узаемаадказнасці мужа і жонкі. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка перад X З'ездам акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія маладыя людзі сёння ходзяць на заняткі разам са сваімі жонкамі і рыхтуюцца да нараджэння дзіцяці. Гэта тое, што ўмацоўвае сям'ю, адданасць адзін аднаму, а таксама ўзаемную адказнасць", - сказаў Валерый Малашка.

Паводле яго слоў, практычна любы радзільны дом пры жаданні мужа і жонкі можа арганізаваць правядзенне партнёрскіх родаў.

З'езд акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі праходзіць у Мінску 9-10 лістапада. Удзельнікамі сталі не толькі ўрачы з усёй рэспублікі, але і спецыялісты блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку Партугаліі, Германіі, Ізраіля. У час секцый і круглых сталоў плануецца ўзняць тэмы арганізацыі аказання дапамогі маці і дзіцяці, захавання і ўмацавання рэпрадуктыўнага патэнцыялу, гінекалогіі ў розныя ўзроставыя перыяды, праблем сучаснай неанаталогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі