Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 жніўня 2017, 17:12

Намеснік міністра ЖКГ: павышэнне энергаэфектыўнасці - адзін з ключавых напрамкаў па зніжэнні затрат

30 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Павышэнне энергаэфектыўнасці з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў па зніжэнні затрат у сферы ЖКГ. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік мінстра станоўча ацаніў работу Гомельскай вобласці па выкананні дзяржпраграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады. У той жа час ён парэкамендаваў шырэй прымяняць тэхналогіі, якія даюць магчымасць аказваць якасныя і даступныя жыллёва-камунальныя паслугі з найменшым коштам. "Нягледзячы на тое, што ў Гомельскай вобласці па выніках першага паўгоддзя затраты ў сістэме ЖКГ зніжаны на 5,8 працэнта, сабекошт цеплавой энергіі ў рэгіёне перавышае сярэднерэспубліканскі ўзровень. У сувязі з гэтым трэба прапрацаваць комплекс мер па павышэнні энергаэфектыўнасці, а менавіта па аптымізацыі або мадэрнізацыі кацельняў, якія неэфектыўна працуюць", - сказаў ён.

Генадзь Трубіла акцэнтаваў увагу і на недастатковым выкананні мэтавага паказчыка падпраграмы "Бяспечны ліфт". Так, у вобласці за першае паўгоддзе заменены 31 ліфт пры даведзеным паказчыку 48 ліфтаў за кошт бюджэтных сродкаў і 198 - за кошт іншых крыніц фінансавання. Паводле яго слоў, мясцовым органам улады трэба разабрацца, якія дадатковыя асігнаванні можна прыцягнуць на перспектыву.

Падводзячы вынік, намеснік міністра адзначыў, што арганізацыям ЖКГ і мясцовым органам улады трэба ўдзяляць больш увагі вызначэнню рэзерваў і канкрэтных мер па зніжэнні ўзроўню затрат і сабекошту асноўных ЖКП. "Гэта забяспечыць павышэнне эфектыўнасці функцыянавання галіны ў цэлым", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі