Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 13:04

МУС перавядзе некаторыя адмінпрацэдуры ў электронны фармат

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг на працягу 2017-2018 гадоў праводзіць мерапрыемствы па пераводзе ў электронную форму адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Напрыклад, у электронную форму будзе пераведзена працэдура па рэгістрацыі замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, што часова знаходзіцца ў Беларусі, а таксама выдача дакумента аб запрашэнні замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства ў Беларусь.

Ствараюцца ўмовы для падачы ў электроннай форме заяў на выдачу іншаземцу або асобе без грамадзянства спецыяльнага дазволу на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. Падаваць такія заявы праз адзіны партал электронных паслуг прадстаўнікі юрыдычных асоб і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць са студзеня 2018 года.

У 2019 годзе будзе рэалізавана ўзгадненне ў электроннай форме запрашэнняў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на навучанне.

Пры гэтым захоўваецца магчымасць асабістага звароту грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў для ажыццяўлення названых адміністрацыйных працэдур.

Пералікі адміністрацыйных працэдур, якія будуць праводзіцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, устаноўлены Саветам Міністраў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года нумар 529. Дакументам вызначаны тэрміны арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў для ажыццяўлення гэтых адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг, спосабы доступу да партала, а таксама дзяржорганы і іншыя арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне такіх працэдур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі