Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2016, 15:53

МПЗ: калі чалавек апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, яго могуць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі чалавек апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, яго могуць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка сёння на брыфінгу "Практычныя аспекты рэалізацыі дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыла, што дэкрэт устанаўлівае агульныя падыходы да ўсіх плацельшчыкаў збору. Разам з тым часта неабходна ўлічваць кожную канкрэтную жыццёвую сітуацыю. "У жыцці ў любога чалавека бываюць розныя сітуацыі. Можа скласціся так, што чалавек па тых ці іншых прычынах плацельшчык збору і ў яго цяжкае фінансавае становішча, жыццёвыя абставіны. У гэтым выпадку прадугледжана магчымасць звароту ў мясцовыя органы ўлады па пытанні вызвалення ад выплаты збору. І грамадзяне могуць гэтым скарыстацца", - расказала Святлана Шаўчэнка.

"Тыя грамадзяне, якім будуць накіраваны паведамленні і ў якіх цяжкія фінансавыя абставіны, могуць звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з заявай", - удакладніла намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі