Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2016, 18:29

Фільмы "18+" дазволяць паказваць па ТБ толькі з 24.00 да 6.00

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільмы катэгорыі "18+" з 1 ліпеня 2017 года дазволяць паказваць па ТБ толькі з 24.00 да 6.00, паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Наталля Гурына.

"Цяпер ёсць інструкцыя, што фільмы катэгорыі **** ("18+") павінны паказвацца не раней за 23.00 і не пазней за 4.00. З 1 ліпеня 2017 года нельга будзе паказваць прадукцыю "18+" з 6 раніцы да 24.00. Фільмаў з маркіроўкай "16+" гэта не датычыцца", - расказала Наталля Гурына.

Што датычыцца дэманстрацыі стужак з узроставай маркіроўкай "16+" і "18+" у кінатэатрах, то допуск гледачоў у залу кантралюецца ўжо цяпер. "На ўсе фільмы, якія выходзяць у нас у публічны паказ, атрымліваецца дзяржаўнае рэгістрацыйнае пасведчанне, дзе ставіцца індэкс узроставага абмежавання. Кінавідэапракаты загадзя атрымліваюць неабходную інфармацыю па абмежаваннях. Калі фільм мае ўзроставае абмежаванне "16+", то глядач маладзейшы за 16 гадоў не праходзіць - такія правілы дзейнічаюць ужо цяпер. Гэта на сумленні кінатэатра - ён не павінен прапускаць асобы маладзейшыя за названы ўзрост", - растлумачыла Наталля Гурына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі