Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 11:47

Электразабеспячэнне аднаўляецца ў 26 населеных пунктах Мінскай вобласці

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы па аднаўленні электразабеспячэння вядуцца ў 26 населеных пунктах Мінскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў РУП "Мінскэнерга".

Лініі электраперадачы аварыйна адключаліся ў выніку неспрыяльных умоў надвор'я 26 ліпеня ў Барысаўскім, Мінскім, Слуцкім і Стаўбцоўскім раёнах. "Аднаўленнем электразабеспячэння займаюцца 15 брыгад і 22 адзінкі тэхнікі. Па стане на 9.00 прадаўжаліся работы ў 26 населеных пунктах. У бліжэйшы час электразабеспячэнне будзе цалкам адноўлена", - праінфармавалі ў Мінскэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі