Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2017, 09:00

Дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне ўводзіцца ў Беларусі з лютага 2018 года

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы від рэпетыцыйнага тэсціравання - дыстанцыйнае тэсціраванне - будзе ўведзены з лютага 2018 года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер завяршаецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. З 20 снежня ўсе, хто ў ім удзельнічаў, змогуць на сайце РІКВ атрымаць поўны разбор сваіх тэстаў, - сказаў Юрый Міксюк. - З лютага наступнага года ўводзіцца яшчэ адзін від рэпетыцыйнага тэсціравання - дыстанцыйнае тэсціраванне, якое дасць магчымасць бясплатна ўсім жадаючым зайсці на сайт і па ўсіх 15 прадметах адпрацаваць усю тэхналогію з разборам заданняў, са знаходжаннем памылак".

Паспрабаваць свае сілы ў рэпетыцыйным тэсціраванні жадаючыя змогуць яшчэ некалькі разоў на працягу гэтага навучальнага года.

У эфіры тэлеканала таксама паведамлялася, што рабочыя групы, створаныя па даручэнні кіраўніка дзяржавы, прадаўжаюць аналізаваць заданні тэстаў і методыку апрацоўкі рэзультатаў. Кардынальных змяненняў ва ўступнай кампаніі-2018 не будзе. Сістэма ацэнкі зменіцца толькі ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі