Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 студзеня 2017, 14:11

Дні беларускай навукі пройдуць у Маскве ў чэрвені

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні беларускай навукі пройдуць у Маскве ў чэрвені 2017 года. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у час прэзентацыі Года навукі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У чэрвені плануецца Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Маскве. Ён будзе прысвечаны інавацыйнай дзейнасці і супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій. У час форуму ў Маскве пройдуць Дні беларускай навукі", - расказаў Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, у Год навукі Беларусь будзе прадстаўляць на міжнародных выстаўках у першую чаргу свае навуковыя дасягненні. У прыватнасці, беларускія распрацоўкі ў галіне энергетыкі і зялёнай эканомікі будуць прадэманстраваны на "ЭКСПА-2017" у Астане.

"Таксама мы ўпершыню будзем удзельнічаць у выстаўцы і канферэнцыі ў ЗША. Яна пройдзе ў Маямі 12-13 чэрвеня. Гэта знакавая падзея, паколькі мы прадставім свае распрацоўкі на амерыканскім рынку ўпершыню пасля доўгай адсутнасці", - падкрэсліў старшыня ДКНТ. Таксама Беларусь прыме ўдзел у выстаўцы, прысвечанай медыцынскім распрацоўкам, якая адбудзецца 2 лютага ў Дубаі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі