Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2017, 18:18

Дэпутаты прапануюць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў гараджан з прысядзібнымі гаспадаркамі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты прапануюць вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў гараджан з прысядзібнымі гаспадаркамі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская.

Дэпутаты ўнеслі шэраг прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях папярэджання сацыяльнага ўтрыманства, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама з улікам аналізу правапрымяняльнай практыкі. Так, парламентарыі лічаць, што прызнаваць прымаючымі ўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў нараўне з тымі, хто вядзе асабістую падсобную гаспадарку, трэба і тых, хто працуе на зямельных участках, прадастаўленых для іншых мэт. Напрыклад, для будаўніцтва, абслугоўвання жылога дома, вырошчвання прадукцыі раслінаводства, касьбы, выпасу сельскагаспадарчых жывёл, вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi. "Прапануецца таксама пашырыць віды мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка без уліку катэгорыі населенага пункта", - адзначыла Тамара Красоўская.

Парламентарыі прапануюць таксама пашырыць пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад збору на фінансаванне дзяржрасходаў за адпаведны падатковы перыяд. У гэты спіс, на іх думку, павінны ўвайсці маладыя людзі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную (альтэрнатыўную) службу, грамадзяне, якія знаходзіліся на псіханеўралагічным дыспансерным уліку, жанчыны, якія знаходзіліся пад меднаглядам у арганізацыях аховы здароўя ў перыяд цяжарнасці і родаў, нарадзілі (усынавілі, удачарылі) дзiця, без уліку перыяду часовай непрацаздольнасці. Дэпутаты прапануюць таксама вызваліць ад выплаты збору маладых людзей у год заканчэння тэрміновай ваеннай службы, студэнтаў дзённай формы навучання ў год, калі яны паступілі ў ВНУ і калі сталі выпускнікамі.

Прапануецца таксама дапоўніць дэкрэт нумар 3 новымі перыядамі, у якіх грамадзяне прызнаюцца прымаючымі ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў. "Размова ідзе аб перыядзе догляду члена сям'і, які мае патрэбу ў пастаянным доглядзе на падставе заключэння медыцынскіх камісій", - растлумачыла Тамара Красоўская.

На думку дэпутатаў, мэтазгодна прадаставіць мясцовым Саветам дэпутатаў права прымаць рашэнні аб адтэрміноўцы (растэрміноўцы) выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Па даручэнні Саветаў гэтым могуць займацца таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Як паведамлялася, у час нарады аб актуальных пытаннях развіцця Беларусі 9 сакавіка Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу года не спаганяць збор на фінансаванне дзяржрасходаў. Пры гэтым дэкрэт адмяняць не будуць. Цяпер дакумент дапрацоўваецца. Пакет прапаноў накіравала ва ўрад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі