Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2024, 19:11

Дэпартамент працы 26 красавіка правядзе прамыя тэлефонныя лініі ва ўсіх рэгіёнах краіны

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны арганізуе 26 красавіка прамыя тэлефонныя лініі ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы.

Спецыялісты адкажуць на пытанні па прымяненні заканадаўства аб ахове працы, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Званкі будуць прымацца з 9.00 да 11.00.

У Брэсцкім абласным упраўленні на пытанні адкажа першы намеснік начальніка ўпраўлення Сяргей Кузняцоў па нумары 8 016 255 34 50. У Мінскім гарадскім упраўленні - першы намеснік начальніка ўпраўлення Вера Гладкіх па нумары 8 017 220 26 62. А ў Гродзенскім абласным упраўленні - намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дзяніс Саковіч па нумары 8 015 255 94 61.

Падрабязную інфармацыю наконт раённых аддзелаў і абласных упраўленняў можна паглядзець на сайце Мінпрацы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі