Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2016, 13:21

Біяметрычныя пашпарты пачнуць вырабляць у Беларусі з канца 2018 года

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць біяметрычных пашпартоў і нацыянальных ID-картак плануецца асвоіць у Беларусі да канца 2018 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяркуецца, што ў канцы 2018 года мы ўжо атрымаем біяметрычны пашпарт для выезду за мяжу і ID-картку", - сказаў Аляксей Бягун. Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з планам па асваенні біяметрычных тэхналогій у перыяд з 2014 па 2018 год у Беларусі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы. "Гэта пашпарт для выезду за мяжу і нацыянальная ID-картка. Плануецца іх укараненне ў беларускую інтэграваную сэрвісна-разліковую сістэму", - удакладніў спецыяліст.

ID-карткі ўяўляюць сабой пластыкавыя карткі з біяметрычнай інфармацыяй, запісанай на чыпе. Яны паспяхова прымяняюцца ў многіх краінах свету. Такія карткі кампактныя і зносастойкія. Галоўная іх перавага ў тым, што іх практычна немагчыма падрабіць. Выкарыстанне біяметрычных загранпашпартоў дае магчымасць перасякаць граніцу іншых дзяржаў хутчэй і камфортней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі