Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 17:03

Анлайн-канферэнцыя на тэму экалогіі і зялёнай эканомікі пройдзе на сайце БЕЛТА 27 верасня

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя на тэму "На шляху да зялёнай эканомікі" з удзелам першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Іі Малкінай пройдзе 27 верасня на сайце БЕЛТА з 12.00 да 13.00.

Як будзе змяняцца беларускае заканадаўства ў сувязі з пераходам на прынцыпы зялёнай эканомікі? Што такое экаінавацыі і ў якіх сферах іх можна прымяняць у Беларусі? Калі ў нашай краіне будзе ўкаранёна экалагічная маркіроўка прадукцыі, а ў рознічным гандлі пачнуць выкарыстоўваць біяразлагальную ўпакоўку? На гэтыя і іншыя актуальныя пытанні наведвальнікаў сайта БЕЛТА адкажа Ія Малкіна.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 27 верасня пасля 12.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі