Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль 42 працэнты спажывецкіх расходаў беларусаў прыпадае на прадукты харчавання

Грамадства 05.12.2017 | 09:16

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прадукты харчавання прыпадае 41,3 працэнта спажывецкіх расходаў беларусаў. Аб гэтым сведчаць даныя выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў студзені-верасні бягучага года, размешчаныя на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

На куплю нехарчовых тавараў сем'і трацяць 31 працэнт ад агульнай сумы спажывецкіх расходаў, на аплату паслуг - 24,7 працэнта.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі ў студзені-верасні Br965,2 у месяц, з якіх Br738,5 (76,5 працэнта) прыпадае на спажывецкія расходы.

Паводле даных выбарачнага абследавання, у Беларусі ў студзені-верасні наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі Br1026,7 у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - Br1096,3 у месяц, у сельскіх населеных пунктах - Br843,4 у месяц.

Спажывецкія расходы - расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і гэтак далей).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.