3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 365, якім уносяцца змяненні ў палажэнне аб парадку ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі, пазбаўлення іх і аднаўлення ў правах на гэтыя ўзнагароды. Гэта палажэнне прыводзіцца ў адпаведнасць з законам ад 17 ліпеня 2019 года, якім унесены папраўкі ў закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам прадугледжана, што весці ўлік шматдзетных маці, якія падлягаюць узнагароджанню ордэнам Маці, будуць камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.
Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, якія хадайнічаюць аб узнагароджанні ордэнам Маці, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам прадастаўляецца права самастойна без пісьмовай згоды маці запытваць і атрымліваць у дзяржаўных органаў звесткі, неабходныя для прыняцця адпаведнага рашэння. Выключэнне складаюць звесткі аб тым, ці з'яўляецца дзіця ўсыноўленым (удачароным). Яны запытваюцца толькі з пісьмовай згоды абодвух бацькоў.
Акрамя таго, указам зацвярджаецца ў новай рэдакцыі анкета шматдзетнай маці, якая прадстаўляецца да ўзнагароджання ордэнам. Дакумент дапоўнены графой наяўнасці ў дзяцей грамадзянства Рэспублікі Беларусь.-0-