16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгічная мэта - стварыць у Беларусі высокатэхналагічны, прыбытковы аграрны сектар. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На нарадзе Прэзідэнт абазначыў шэраг праблемных пытанняў па асноўных галінах у сельскай гаспадарцы і запатрабаваў далажыць, як яны вырашаюцца. "Я свядома абвастрыў праблемы вёскі і прывёў адзінкавыя прыклады. Безумоўна, галіне ёсць чым ганарыцца, але калі не будуць вырашацца праблемныя пытанні, то ўсе нашы поспехі хутка сыдуць на нішто", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адпаведныя пытанні з'яўляюцца жалезнай зонай адказнасці кіраўнікоў рэгіёнаў і старшынь райвыканкамаў. "Да ўрада вы можаце звярнуцца за фінансавай нейкай падтрымкай. І дапамагчы палівам - што робіцца кожны год. Усё астатняе - за вамі. І тон задаваць павінны губернатары", - сказаў ён.
"Наша стратэгічная мэта - стварыць высокатэхналагічны, прыбытковы аграрны сектар. Нам жыццёва неабходна максімальна рэалізаваць існуючы патэнцыял нашага АПК, разабрацца з бягучымі праблемамі, думаць пра заўтрашні і нават паслязаўтрашні дзень. Што рабіць - я сказаў. Запрагайцеся і працуйце. Хочаце - распранайцеся і працуйце", - патрабуе беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў рэалізаваць на працягу года тое, што датычыцца фактаў, якія ляжаць на паверхні. Акрамя таго, неабходна думаць і пра стратэгію.-0-