Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2017, 12:35

Венесуэла зацікаўлена ва ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі плана развіцця эканомікі постнафтавага перыяду

5 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Венесуэла зацікаўлена ва ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі плана развіцця эканомікі постнафтавага перыяду. Аб гэтым Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне і членам маёй дэлегацыі вельмі прыемна быць тут, таму што мы ведаем, што знаходзімся сярод сапраўдных сяброў, - падкрэсліў Прэзідэнт Венесуэлы. - Мы прайшлі часы брутальных баталій, але ўмацаваліся ў іх на ўсіх франтах і цяпер знаходзімся на этапе аднаўлення, які таксама вельмі складаны. У эканамічным плане мы робім новыя крокі. Мы назвалі гэта праграмай баліварыянскага развіцця - так званая эканоміка постнафтавага перыяду. Мы павінны развіваць тыя скарбы, якімі валодае наша краіна, і ў рамках гэтай работы назначыць канкрэтныя напрамкі нашай сумеснай дзейнасці - Беларусі і Венесуэлы".

Паводле слоў Нікаласа Мадуры, у Венесуэле з захапленнем ставяцца да той дысцыпліны і працаздольнасці, якімі валодае беларускі народ. "На першым этапе ў нас былі значныя поспехі. Цяпер мы хочам нанава ўсё аднавіць. У пакрокавым спакойным рытме аднавіць гэты ўзровень супрацоўніцтва. Мы прыехалі з надзеяй зрабіць гэта", - дадаў венесуэльскі лідар.

Ён таксама падзякаваў за салідарнасць, якую беларускі бок пастаянна праяўляе ў адносінах да Венесуэлы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі