Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 20:10

Важныя для грамадства пытанні можна вырашыць толькі шляхам партнёрства ўлады і грамадскіх арганізацый - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сённяшніх умовах, калі ёсць пэўныя складанасці ў эканоміцы, вялікая адказнасць кладзецца на прафсаюзы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў ёсць на большасці беларускіх прадпрыемстваў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Трэба аддаць належнае, што цяперашняе кіраўніцтва прафсаюзаў вельмі аператыўна выконвае маю просьбу і даручэнне працаваць у прыватных калектывах. Там таксама людзі, нашы людзі, і іх трэба падтрымліваць і абараняць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Прафсаюзы актыўна сябе паводзяць, калі ўзнікаюць нейкія цяжкасці на прадпрыемствах. Гэтыя пытанні і праблемы яны бачаць, іх вырашаюць. І ўвогуле я, шчыра кажучы, задаволены работай цяперашніх прафсаюзаў", - прызнаўся беларускі лідар.

"Але трэба зразумець адно. У нас сёння няма кампартыі, якая некалі была і якая несла вялізную нагрузку па ідэалагічным выхаванні нашага грамадства. Усё кладзецца на нас, на вертыкаль улады, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Таму, паколькі партый нармальных, сапраўдных, яшчэ няма, яны не сфарміраваны, трэба абапірацца на тое, што ёсць". Гэта маладзёжныя, ветэранскія арганізацыі, саюз жанчын, прафсаюзы.

"Трэба іх выкарыстоўваць для таго, каб вырашаць тыя праблемы, што вырашала некалі камуністычная партыя, якая рабіла нямала для таго, каб краіна развівалася. Але калі няма, значыць, пакуль не сфарміраваўся гэты партыйны рынак, калі можна так сказаць, трэба іх замясціць дзеючымі арганізацыямі, якія выступаюць за суверэнітэт і развіццё нашай краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі