Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2017, 15:18

Усе райцэнтры трэба прывесці ў парадак - Лукашэнка

11 красавіка, Рэчыца /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усе райцэнтры і гарадкі трэба прывесці ў парадак. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Рэчыцадрэў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Азнаёміўшыся з Рэчыцкім раёнам з верталёта, а таксама праехаўшы па горадзе, Прэзідэнт застаўся задаволены ўбачаным, паколькі ўсюды адчуваўся гаспадарлівы падыход. "У Рэчыцы парадак, малайцы", - пахваліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён пажартаваў, што трэба праехаць па ўсіх райцэнтрах, тады хутчэй усюды навядуць парадак.

Закрануўшы тэму добраўпарадкавання і асабістай адказнасці кожнага за тое, што адбываецца ў яго родным населеным пункце, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што кожны па магчымасці можа ўнесці ўклад у тое, каб яго малая радзіма была дагледжанай і прыгожай.

Адказваючы на пытанні працаўнікоў калектыву, кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў перамены, што адбыліся тут, і выказаў упэўненасць у добрых перспектывах развіцця прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі