Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2018, 14:42

Сустрэча Лукашэнкі і Дадона праходзіць у Кішынёве

18 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона праходзіць у Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перагаворам папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы на плошчы перад Дзяржаўнай рэзідэнцыяй Прэзідэнта Малдовы. Лідары дзвюх краін цёпла віталі адзін аднаго і пасля выканання гімнаў накіраваліся ў залу афіцыйных сустрэч.

Кіраўнікі дзяржаў у фармаце сам-насам, а таксама з удзелам членаў дэлегацый абмяркоўваюць развіццё беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах, у тым ліку на пляцоўках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Дзяржаўная (гасцявая) рэзідэнцыя Прэзідэнта Малдовы размешчана ў цэнтры Кішынёва насупраць рабочай рэзідэнцыі малдаўскага лідара. У ёй праводзяцца афіцыйныя цырымоніі ў час візітаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, уручаюцца даверчыя граматы замежным паслам, праходзяць цырымоніі ўзнагароджання дзяржузнагародамі.

У рэзідэнцыі ёсць Малая (Камінная) зала для сустрэч у фармаце сам-насам, Авальная і Паркетная залы для перагавораў у вузкім і пашыраным складах, Белая зала для падпісання дакументаў і сустрэч з прадстаўнікамі СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі